Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міні-міс школы-2023

Дата: 21 января 2023 в 18:44
Автор: Силюк А. М.
85 просмотров

Самым яркім сярод мерапрыемстваў шостага школьнага дня 21 студзеня, безумоўна, з'явіўся творчы конкурс "Міні-міс школы-2023". Больш чым гадзіну ў актавай зале было казачна і ўрачыста ад усяго, што адбывалася на сцэне. Гледачы, сярод якіх былі педагогі, групы падтрымак з класаў і, канечне ж, бацькі канкурсантак не адрываючы вачэй сачылі за суперніцтвам сямі дзяўчынак 1-4 класаў. Акрамя дэфіле на сцэне ў прыгожых уборах, удзельніцам прыйшлося прадэманстраваць свае інтэлектуальныя здольнасці, творчыя таленты, уменне прыгожа павязваць шалік на мадэлі з зала, акцёрскае майстэрства, калі адзін і той жа верш трэба было чытаць, увайшоўшы ў пэўную ролю. Але найбольш уразіў зал конкурс  касцюма з незвычайнага матэрыяла. Трэба сказаць, разрыў паміж канкурсанткамі быў мінімальны, але ў выніку напружанай барацьбы дыядэму ад мінулай пераможцы конкурсу Болзан Сняжаны атрымала Шукяловіч Карына. Разам з ёй высока была ацэнена самая юная ўдзельніца -  першакласніца Рыбалоўская Лізавета. Званне "Віцэ-міс" дасталася Двіль Маргарыце. Шукяловіч Паліна, Ізбіцкая Лізавета, Астрамовіч Маргарыта, Осцік Агнія атрымалі тытулы ў намінацыях. Усе дзяўчынкі былі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі.

                        

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.