Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гісторыя

Дата: 25 октября 2022 в 20:18, Обновлено 14 марта 2023 в 19:31
Автор: Силюк А. М.

Ужо даўно няма ў жывых тых людзей, якія маглі б сказаць, калі ўпершыню была адкрыта Навасёлкаўская школа. Але з аповедаў састарэлых настаўнікаў-пенсіянераў, якія калісьці працавалі ў школе, мы ведаем, што ў 1920 – 1930-я гады школа размяшчалася ў адным з будынкаў маёнтка графа Чапскага. Гэта быў ляснічы дом, які належаў графу, у якім пазней жылі яго работнікі.  Дом быў драўляны, доўгі, з трымя верандамі, якія ўпрыгожвалі драўляныя розныя калоны. Ганак, які знаходзіўся пасярэдзіне, служыў галоўным парадным уваходаму школу.

                                     

     Спачатку гэта была польская школа, затым – руская. У школе быў адзін толькі клас, у якім вучылася 39 чалавек.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны будынак школы быў амаль поўнасцю разбураны. Патрэбна было рабіць страху, рамантаваць столі, рабіць новыя аконныя рамы. Хоць і з цяжкасцямі, але школа была адноўлена. Увесь рамонт лёг на плечы маладога дырэктара Міхеевай Н.Г.

                                      

У школе было чатыры класы. У іх працавала настаўніца Грудзіна М.К. у 2 змены. Была вельмі вялікая цякучасць кадраў. Настаўнікі змяняліся амаль штогод. Пасля Грудзіны М.К. у школе працавала Зелянкова В.А. Затым праз год школай кіраваў першы загадчык школы Чарныш А.П., які працаваў разам з жонкай Чарныш Г.І.

                                      

      Да 1950 года загадчыкам школы быў Рэбаў К.П. З 25.08.1949 года ў школе працавала Міхеева Н.Г., якая з 15.04.1950 года была назначана загадчыцай школы. 
Колькасць вучняў увесь час расла. Суседнія школы-сямігодкі знаходзіліся ад Навасёлкаўскай пачатковай на адлегласці  5-7 км. Таму ў 1951 годзе па распараджэнню РАНА быў адкрыты ў школе пяты клас. Настаўнікамі пачатковых класаў былі Андросенка А.Я., яна ж вяла і нямецкую мову, Дзятленка Я.М., яна вяла і матэматыку. Геаграфію, біялогію, хімію і працу вяла дырэктар гэтай школы Міхеева Н.Г. Беларускую мову – Іванова М.М., якая хутка змяніла месца жыхарства і мову вяла Бераснёва Н.М. Рускую мову – Палашчэнка Р.Р. Піянерважатай была Шымкевіч Д.К. У гэтым жа годзе ў школу накіраваны былі працаваць у малодшых класах Пятрова Н.М., Савасцьянава Н.Ф., у школе не хапала падручнікаў, наглядных дапаможнікаў. Настаўнікі выконвалі многа грамадскіх даручэнняў. Яны выконвалі ролю і арганізатараў, і выхавацеляў, і агітатараў у вёсках. 
     У 1955 годзе настаўніцай біялогіі Міхеевай Н.Г. і вучнямі школы быў пасаджаны фруктовы сад – 24 дрэвы. Ля школы быў разбіты вялікі квятнік, а сцяжынка да будынка абсаджана дэкаратыўнымі хмызнякамі. Наогул, школа была размешчана ў вельмі маляўнічым месцы, на высокім узгорку. З аднаго боку школы свае воды несла рэчка Ашмянка, а з другога – р.Алянка. Акрамя самой школы на яе тэрыторыі размешчаны будынак школьнай майстэрні. 
З 1955 года школа стала сямігадовай.

                       

    Акрамя таго, на тэрыторыі сельсавета дзейнічалі яшчэ дзве пачатковыя школы – у в. Куцавічы і ў в. Гудзяняты, якія былі закрыты ў 1961 годзе, калі школа ў в. Двор Навасёлкі стала васьмігадовай. 
Драўляны будынак школы з гадамі ўсё больш станавіўся аварыйным і не належаў рамонту. Расла колькасць дзяцей школьнага ўзросту і таму паўстала пытанне аб пераносе школы ў в.Навасёлкі, будаўніцтва якой і пачалося ў 1974 годзе.
    Ужо ў верасні 1975 года Навасёлкаўская васьмігадовая школа – прыгожая, прасторная, двухпавярховая, цагляная – упершыню адчыніла дзверы вучням і настаўнікам і паклікала на першы ўрок.

                      

         Да 1989 года школа лічылася дзевяцігадовай, або няпоўнай сярэдняй. З верасня 1989 года школа рэарганізавана ў сярэднюю. 
Ішоў час, мяняліся настаўніцкія кадры, але ў школе былі настаўнікі, якія працавалі ў ёй ад пачатку існавання школы да заслужанага адпачынку. Гэта Міхеева Н.Г., Андросенка А.Я., Дзятленка Я.М. Пазней на пенсію пайшла настаўніца рускай мовы і літаратуры Дэмская А.І.

    

            У школе працавалі настаўнікі, якія ўнеслі вялікі ўклад у справу навучання і выхавання вучняў. Гэта Храпіцкая Н.П. – выдатнік народнай асветы, якая працавала ў школе да 1979 года, ветэран працы, узначальвала пачатковую школу ў в.Куцавічы. Муская Д.Г., Мускі І.А., Авіжэнь Я.В., Новік Ю.Ю., Міхалькевіч Л.У.

                           

                                

                                
З 1949 г. школу ўзначальвалі Н.Г.Міхеева, Ю.І.Лаўрышук, І.А.Мускі, Ф.А.Ляжневіч, Б.П.Сіцко, І.Б.Місюк, з 2002 года па 2015 год - Р.С.Янушкевіч, з 2015 года - Наталля Аляксандраўна Трот.

Першы выпуск сярэдняя школа зрабіла ў 1991 годзе. Школу закончылі 13 вучняў. На сённяшні дзень  сярэднюю школу закончылі 175 вучняў. 12 выпускнікоў узнагароджаны медалямі: 5 вучняў залатым медалём, 7 - сярэбранымі. 
Выпускнікі школы працуюць у розных галінах народнай гаспадаркі.  Гэта хлебаробы і жывёлаводы, бухгалтары, настаўнікі і ўрачы. І мы ганарым сяімі. Так, гэта выкладчык Полацкага палітэхнічнага тэхнікума – Нікадон М.І., старшыня Ашмянскай арганізацыі АА "БСВВА",  – Лаздзін М.С., старшы інспектар абласнога штаба Гродзенскага РАУС – Радзевіч І.С., загадчык вытворчага участка №1 калагаса “Світанак” – Лаздзін В.С., намеснік старшыні кафедры тактыка-спецыяльнай падрыхтоўкі факультэта  "Акадэміі Міністэрства Унутраных Спраў Рэспублікі Беларусь", начальнік аддзялення ДАІ Астравецкага РАУС - Александровіч В.І., начальнік пагранічнага паста в/ч 2034 г.Полацк - Высоцкі А.Т.,начальнік змены аддзялення пагранічнага кантроля Цярэхаўка Гомельскай пагранслужбы і многія іншыя.
У школе працуе 22 настаўнікі. Ужо шмат гадоў у школе працуюць вопытныя, творчыя настаўнікі: Шведава-Юніцкая В.В., Варановіч Л.У., Варановіч Ф.С., Гардзевіч А.Ф.,  Дубіцкая С.А., Каліноўская М.Л., Аляхновіч Я.І., Сілюк Г.М.,Кавыціна Н.Р.,Свірская Ж.В., Чаплінская Н.У., Блажэвіч В.В, Буйко Т.М. На змену прыйшлі і маладыя настаўнікі. Гэта  Млыноўская І.Ч., Францкевіч Д.Л., Міхайлаў С.С., Ігнатовіч К.Я.
Калектыў школы працуе над фарміраваннем адзінай выхаваўчай прасторы “Сям’я – школа – соцыум” з мэтай удасканалення індывідуальнага і дыферэнцыраванага падыходу ў навучанні, выхаванні, развіцця творчасці вучняў.

З верасня 2021 года па 1 мая 2022 года адбыўся капітальны рамонт з мадэрнізацыяй фасаду школы у рамках праграмы "Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь" за кошт сродкаў Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця.

     

                                                  Гімн школы

1. Светлы дзень прыгожы, сонца свеціць ярка

Па-над роднай вескай, рэчкаю Панаркай

Зіхаціць настрой наш краскамі вясёлкі,

І званок склікае ў школу, у Навасёлкі.

ПРЫПЕЎ:

Школа ў Навасёлках,  у кутку прыгожым –

Мы цябе ніколі пазабыць не зможам!

Блізка ці далека недзе ў свеце будзем –

Школьнае дзяцінства мы не пазабудзем.

2. Хто такі Купала, Несцерка і Чацкі,

      Чым стаў знакаміты граф тутэйшы Чапскі?

Нашы знаць вытокі школа дапаможа, -

Сёння мы-  за партай, заўтра – у дарозе

ПРЫПЕЎ.                                                                            ПРЫПЕЎ:

Школа ў Навасёлках,  у кутку прыгожым –

Мы цябе ніколі пазабыць не зможам!

Блізка ці далека недзе ў свеце будзем –

Школьнае дзяцінства мы не пазабудзем.

                                               3. Навасёлкі школу, родныя мясціны –

Іх сваім жыццем мы праслаўляць павінны.

І няхай заўсёды сонца свеціць ярка

Па-над роднай вескай, рэчкаю Панаркай

                                                                    ПРЫПЕЎ:

Школа ў Навасёлках,  у кутку прыгожым –

Мы цябе ніколі пазабыць не зможам!

Блізка ці далека недзе ў свеце будзем –

Школьнае дзяцінства мы не пазабудзем.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.