Каманда "Маладая гвардыя" патрыятычнага клуба "Патрыёты" Навасёлкаўскай сярэдняй школы Ашмянскага раёна прыняла ўдзел у раённым этапе рэспубліканскай ваенна-патрыятычнай гульні "Орленок".
24 лютага сярод вучняў 8-9 класаў пад кіраўніцтвам Афанасенкі М.М., кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні, прайшло ваенна-патрыятычнае мерапрыемства "Да абароны Айчыны гатовы!"
2 лютага перад вучнямі 8-11 класаў выступіў курсант 3 курса ваенна-медыцынскага інстытута Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Шведаў Пётр, які расказаў пра апошнія змены ва ўмовах паступлення на ваенныя спецыяльнасці, у прыватнасці, у гэтую навучальную ўстанову, пра вучобу і вольны час курсантаў.
16 снежня ў рамках Тыдня прававых ведаў прайшлі спартыўныя спаборніцтвы для вучняў ІХ-Х класаў "Я маю права" пад кіраўніцтвам Афанасенка М.М., кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні.
18 лістапада пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Афанасенка М.М. прайшлі спартыўнае мерапрыемства да Міжнароднага дня дзіцяці "У краіне Спартландыі" для вучняў 1-2 класаў і турнір па шашках.
21.10 ва ўстанове адукацыі адбыліся спаборніцтвы "Ты для мяне прыклад ва ўсім" да дня бацькі пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Афанасенка М.М.
30 верасня пад кіраўніцтвам Афанасенка М.М., кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні, для вучняў VIII-ІХ класаў прайшлі ваенна-патрыятычныя спаборніцтвы "Пасвячэнне ў патрыёты".
19 мая каманда Навасёлкаўскай школы "Патрыёт" абараняла гонар на раённым этапе ваенна-патрыятычнай гульні "Арлёнак". Віншуем нашу каманду з ІІІ месцам у конкурсе відэа-візітак і ІІ агульнакамандным месцам.
16.03.2022 пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні Міхайлава С.С. вучні нашай школы наведалі Гожскі палігон.
Спартыўнае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны. Удзел прынялі каманда Навасёлкаўскай школы і Барунскай школы. Арганізатарамі конкурса выступілі кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні Міхайлаў С.С. і Кунюта І.І.
https://www.youtube.com/watch?v=HCxjv_PSAZg
Рыхтуем абаронцаў Айчыны
Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Міхайлаў С.С. праводзіць заняткі з вучнямі 9 класа.
Ваенная падрыхтоўка не толькі на тэорыі, але і на практыцы
Не толькі для старшакласнікаў, але і для вучняў пачатковых класаў было цікавым вывучэнне прылад процігаза, яго прызначэнне.
Рыхтуемся да спаборніцтваў "Абаронца Айчыны"
20 студзеня для вучняў 9 класа адбылося чарговае паседжанне Школы Актыўнага Грамадзяніна "Палітыка генацыду, грабяжу і насілля" з удзелам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні.
15 студзеня вучні 5-9 класаў разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Міхайлавым С.С. наведалі музей спорту Ашмянскага раёна Сярэдняй школы №3 г. Ашмяны. Дзеці даведаліся пра выдатных спартсменаў - выхадцаў з нашага раёна.