Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

2023 год - Год міру і стварэння

Дата: 4 января 2023 в 15:53, Обновлено 21 июня 2023 в 12:59
Автор: Силюк А. М.

 

У Навасёлкаўскай сярэдняй школе Ашмянскага раёна прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

   

Вучні і калектыў Навасёлкаўскай сярэдняй школы Ашмянскага раёна прынялі ўдзел у раённым свяце, прысвечаным Дню Перамогі. 

    

Члены ГА "БРСМ" Навасёлкаўскай сярэдняй школы Ашмянскага раёна прынялі ўдзел у эстафеце "Ганаруся роднымі сімваламі", прысвечанай Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

 

4 мая каля помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адбыўся ўрачысты мітынг "Нашчадкі Перамогі". Удзел у мітынгу прынялі вучні і калектыў Навасёлкаўскай сярэдняй школы Ашмянскага раёна, адміністрацыя Навасёлкаўскага сельвыканкама, жыхары аграгарадка Навасёлкі. Гасцямі на мітынгу былі ўдзельнікі раённага велапрабегу "Ніхто не забыты, нішто не забыта".

  

28 красавіка ў дзіцячым садзе Навасёлкаўскай сярэдняй школы Ашмянскага раёна прайшла гульнявая праграма "Першамай весела сустракай!".

 

Віншуем Альхоўку С.Ю., настаўніка пачатковых класаў, з 3 месцам у раённым конкурсе "Перамогу шануем, герояў помнім" у рамках беларуска-расійскага праекта "Цягнік Памяці".

14 лютага 2023 года ў рамках дэкады "Афганістан у лёсах нашых землякоў" для вучняў 6-11 класа прайшло мерапрыемства да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У сустрэчы прынялі ўдзел Лаздзін Мікалай Станіслававіч, Горыд Эдуард Антонавіч -  воіны-інтэрнацыяналісты.

     

08.02.2023, у Дзень юнага героя-антыфашыста,  вучні 9-10 класаў наведалі інтэрактыўную выставу "Партызаны Беларусі", якая размяшчаецца ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.Багушэвіча.

      

Аўсянік Іаланта, вучаніца 10 класа, член савета музея, удзельнік раённай школы юных экскурсаводаў, прыняла ўдзел у раённым этапе абласнога конкурса юных экскурсаводаў. Сваю экскурсію "Паверыць цяжка мне таму, што больш не прыйдзеш ты дадому", прысвечаную ваеннаму ліхалеццю на Ашмяншчыне, Іаланта прадставіла ў намінацыі "Роднымі пуцявінамі".

Конкурс юных экскурсаводаў

9 студзеня для вучняў 2-4 класаў прайшоў адзіны ўрок "2023 год - Год міру і стварэння"

    

В целях консолидации белорусского народа, укрепления в обществе идей мира и созидательного труда как главных условий развития белорусского государства Президентом Республики Беларусь 2023 год объявлен Годом мира и созидания. Соответствующий Указ № 1 от 1 января 2023 года подписал Глава государства А. Г. Лукашенко.

Ключевыми направлениями в предстоящем году будут совершенствование системы военно-патриотического воспитания населения, продвижение мирных инициатив граждан и общественности, содействие межконфессиональному диалогу, обеспечивающему мир и согласие в белорусском обществе, демонстрация преимуществ белорусской экономической модели в условиях глобальной турбулентности, позиционирование созидательного труда как главного условия развития белорусского государства.

Такая тематика позволит укрепить восприятие Беларуси как островка мира, неоспоримая ценность которого для населения страны является весомым аргументом в достижении согласия по другим важнейшим вопросам общественной жизни. Белорусским ответом на милитаризацию в европейском регионе станет мирный созидательный труд соотечественников.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.