-
- МНС
- Прафілактыка гульнявой залежнасці
- Прафілактыка незаконнага зварота і ўжывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў
- Прафілактыка ўжывання і распаўсюджвання непаўналетнімі псіхатропных сродкаў
- Закон Рэспублікі Беларусь "Аб правах дзіцяці"
- Укрывальніцтва злачынстваў і неданясенне аб злачынстве
- Прафілактыка гвалту ў сям'і
- Выкарыстанне піратэхнічных сродкаў
- Прафілактыка экстрэмізму і тэрарызму
- Дом без гвалту
- Аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах
-
- Шкодныя звычкі
- Прафілактыка дарожна-транспартнага траўматызму
- Парады псіхолага
- Матэрыялы па праблемах таргоўлі людзьмі, бяспечнае працаўладкаванне за межамі Рэспублікі Беларусь
- Як уладкаваць дзіця ва ўстанову дашкольнай адукацыі
- Правільная асанка
- Прафілактыка парушэння зроку
- Бацькоўскі ўніверсітэт
- Настаўніцка-бацькоўскі патруль
Дзень беларускага пісьменства
Штогод у першую нядзелю верасня наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства. Першай сталіцай свята ў 1994 годзе быў старажытны Полацк, потым гасцей з усяго свету сустракалі Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Слонім і іншыя старажытныя культурныя цэнтры Беларусі.
Сёлета Дзень беларускага пісьменства пад слоганам «Слова нас аб'ядноўвае» пройдзе 4–5 верасня ў Капылі Мінскай вобласці. Менавіта тут сустрэнуцца ўсе тыя, хто працуе дзеля захавання друкаванага слова, папулярызацыі традыцый нацыянальнай культуры і памнажэння духоўнасці беларускага народа. Галоўная тэма свята – Год народнага адзінства.
Цэнтральнымі падзеямі Дня беларускага пісьменства стануць урачыстае адкрыццё, уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі, перадача эстафеты Добрушу – сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2022 годзе, адкрыццё помніка беларускаму пісьменніку, драматургу, літаратурнаму крытыку, перакладчыку, дзяржаўнаму і грамадскаму дзеячу, акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Цішку Гартнаму, скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай сталіцам Дня беларускага пісьменства, алеі пісьменнікаў Капыльскага раёна з QR-кодамі – наватарскага праекта Саюза мастакоў Беларусі.
На працягу двух дзён традыцыйна будзе працаваць Фестываль кнігі і прэсы. Жыхары і госці горада змогуць наведаць павільёны: «Памяць», «Традыцыі і сучаснасць», «Разам з кнігай мы расцём», «Слова пісьменніка», «17 верасня – Дзень народнага адзінства». Акрамя таго, будуць адкрыты гандлёвы павільён ААТ «Белкніга», экспазіцыі рэспубліканскіх СМІ і СМІ Мінскай вобласці, «Паштовы павільён» РУП «Белпошта», тэматычныя літаратурныя і спартыўныя пляцоўкі.
Телефоны: 2-34-53, 2-34-52
Email: Srnov@oshobr.by