Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гадзіна зносін "Усё пачынаецца з сям'і" з праваслаўным святаром

Дата: 13 мая 2023 в 17:11, Обновлено 13 мая 2023 в 17:27
Автор: Силюк А. М.
91 просмотр

12 мая, напярэдадні Міжнароднага дня сям'і Навасёлкаўскую СШ Ашмянскага раёна наведалі клірык храма Уваскрэшання Хрыстова г.Ашмяны Сергій Мігель і С.В.Лемешава, прадстаўнік сястрыцтва святой Вялікапакутніцы Варвары пры ашмянскім храме .

Госці прынялі ўдзел у мерапрыемстве "Усё пачынаецца з сям'і". Размова ішла аб пытаннях, якімі хоць раз у жыцці задаваўся кожны чалавек: хто ў сям'і галоўны? У чым сямейны дабрабыт? Якія бываюць сямейныя традыцыі? Хто нясе адказнасць за выхаванне дзяцей? Як стварыць шчаслівую сям'ю?
У другой частцы мерапрыемства зносіны для навучэнцаў 7-11 класаў працягнуліся ў больш цесным коле: дзяўчынкі гутарылі з урачом С.В.Лемешевай, а хлопчыкі са святаром. Дзеці актыўна задавалі ўсе пытанні, якія іх цікавілі, а дарослыя імкнуліся данесці важную інфармацыю аб здароўі душэўным і цялесным, цноце, палавой недатыкальнасці і многім іншым.
Спадзяемся, гэтая сустрэча будзе карысная і дапаможа падлеткам у будучыні пазбегнуць непапраўных жыццёвых памылак.

        

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.