Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Рэспубліканскі адукацыйны марафон "Крокі насустрач"

Дата: 23 мая 2022 в 14:59, Обновлено 23 мая 2022 в 17:44
Автор: Силюк А. М.
133 просмотра

Педагогі ўстановы прынялі ўдзел у рэспубліканскім адукацыйным марафоне "Крокі насустрач"

19-20 мая ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі адбыўся рэспубліканскі адукацыйны марафон "Крокі насустрач", прымеркаваны да Дня сям'і і Міжнароднага дня абароны дзяцей. Асноўная мэта марафону – удасканаленне педагагічных падыходаў па аказанні падтрымкі і суправаджэнні дзяцей, сем'і якіх знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне. У праграме мерыпрыемтсва была работа адукацыйных пляцовак; пленарнае пасяджэнне «Сучасныя тэндэнцыі аказання падтрымкі і суправаджэння дзяцей, якія прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне»; online-выстава эфектыўнага педагагічнага вопыту па рабоце з сем'ямі пры рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на ліквідацыю сацыяльна небяспечнага становішча і забеспячэнне кантролю за ўмовамі пражывання, выхавання і адукацыі дзяцей, навучальных праграм, а таксама праграм павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў. Нашу установу адукацыі прадстаўлялі Шведава-Юніцкая Вольга Віктараўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце і Кавыціна Наталля Раманаўна педагог сацыяльны, класны кіраўнік 10 класа. На адукацыйнай пляцоўцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі педагогі падзяліліся вопытам работы ў рамках інавацыйнай дзейнасці па тэме «Не замест, а разам: школа актыўных бацькоў як адна з формаў работы з законнымі прадстаўнікамі, накіраваная на забеспячэнне псіхалагічна бяспечнага адукацыйнага асяроддзя».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.