Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Навіны


Ініцыятыўная група 8 класа пад кіраўніцтвам Дорняк А.І., педагога-арганізатара, на перапынках праводзіла майстар-клас па традыцыйных беларускіх танцах, падчас якога ўсе жадаючыя маглі далучыцца да хлопцаў і дзяўчат у нацыянальных касцюмах і станчыць "Лявоніху", "Ручаёк" і "Польку-крутуху".

У пяты дзень Тыдня беларускай мовы, літаратуры і культуры завяршыўся конкурс "Самы пісьменны клас". 1-е месца заняў 11 клас (лагічна!), 2-е - 5 клас (наша надзея!), 3-е месца падзялілі паміж сабой 10 і 4 класы. Малайцы! Віншуем! Жадаем поспехаў!

Сярод вучняў 3 класа праведзены конкурс на лепшага грамацея. Вучням прапанавалі выправіць 17 памылак у тэксце. Выйграла каманда "Мовазнаўцы", якая выправіла 17 памылак у сваім тэксце і яшчэ пераправерыла каманду "Грамацеі", у якой таксама вучні выправілі яшчэ 5 памылак. Віншуем каманду "Мовазнаўцы" (капітан каманды Янушкевіч Вікторыя)!!!

У чацвёрты дзень Тыдня беларускай мовы, літаратуры і культуры 17 вучняў школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай гульні-конкурсе па беларускай мове "Буслік". Школьнікі працягнулі пісаць дыктанты, імкнучыся перамагчы ў конкурсе "Самы пісьменны клас". Адбылося галасаванне вучняў і педагогаў у конкурсе малюнкаў (прынялі ўдзел 38 юных ілюстратараў) па творах беларускіх пісьменнікаў на прыз глядацкіх сімпатый.

Пачаўся конкурс "Самы пісьменны клас", згодна з умовамі якога вучні IV-ХІ класаў пішуць дыктант па прынцыпу "адзін вучань - адзін сказ". Конкурс працягнецца да канца тыдня.

Аматараў дэкламацыі сабраў конкурс "Верш за цукерку!". Найбольшую колькасць беларускіх вершаў на памяць прадэманстравала вучаніца VII класа Болзан Сняжана. Малайчына!

Каманды вучняў V-VI класаў згулялі ў "Сваю гульню" (перамагла каманда "Жыхары Беларусі" - капітан Чаплінскі К.) і медыяазбуку (перамагла каманда "Знаўцы беларускай мовы" - капітан Завадскі А).

"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску!" Пад такім дэвізам у трэці дзень Тыдня беларускай мовы, літаратуры і культуры прайшоў конкурс перакладчыкаў, падчас якога знаўцы беларускай мовы за правільны адказ атрымлівалі цукерку.)))

Флэшмоб "Мы любім беларускую мову!" ад вучняў VIII-ХІ класаў

Сапраўднае свята беларускіх народных гульняў аб'яднала на перапынках вучняў ІІІ-VІ класаў. Пад кіраўніцтвам настаўніка пачатковых класаў Дубіцкай С.А. дзеці згулялі ў "Ката", "Бульбу", "Гладышак", "Прэла-гарэла", "Слуцкія паясы", "Жыта".

У другі дзень Тыдня беларускай мовы, літаратуры і культуры на перапынках вучні мелі магчымасць атрымаць асалоду ад прагляду беларускамоўных мультфільмаў вытворчасці кінастудыі "Беларусьфільм". Найбольшую цікавасць выклікалі мультфільмы "Несцерка" і "Піліпка-сынок".

У рамках Тыдня беларускай мовы, літаратуры і культуры пачаўся конкурс малюнкаў да твораў беларускіх пісьменнікаў. Актыўны ўдзел прымаюць вучні ІІ, ІІІ, ІV, V, VI, VII, VIII класаў. Галасаванне на прыз глядацкіх сімпатый адбудзецца ў чацвер, 18 лютага 2021г.

З раніцы вучаніца ІХ класа Дзятловіч Юлія правяла экспрэс-апытанне "Маё любімае беларускае слова", у якім прымалі ўдзел вучні, педагогі і іншыя работнікі ўстановы адукацыі.

Тыдзень беларускай мовы пачаўся турнірам знаўцаў беларускай мовы сярод 3-5 класаў. Паміж сабой супернічалі каманды "Беларусы", "Радзіма", "Знаўцы роднай мовы". Маленькія беларусы адгадвалі рэбусы, шарады, метаграмы, адказвалі на пытанні, звязаныя з цікавымі фактамі. Перамагла каманда "Знаўцы роднай мовы". Віншуем!!!