Навіны
Выхаванцы дзіцячага садка і групы падоўжанага дня прынялі удзел у гульнёвай праграме "Прыгоды ля зялёнай прыгажуні" падрыхтаванай работнікамі культуры Наваселкаўскага АКіВЧ.
Выхаванцы з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах і спаборніцтвах, а таксама танцавалі, спявалі, расказвалі навагоднія вершы.
Вось і наступілі самыя прыгожыя, казачныя і вясёлыя навагоднія святы, якія чакаюць у кожнай хаце, у кожнай сям'і! А для нашых дзяцей і іх бацькоў у гасцінных сценах нашага дзіцячага сада адбыўся святочны
навагодні ранішнік.
Усе дашкаляты з задавальненнем праяўлялі свае таленты: танцавалі, вадзілі карагоды, расказвалі вершы, спявалі песні, гулялі. Ніхто не застаўся абыякавы. Ранішнікі дзецям вельмі спадабаліся, даставілі радасць, весялосць і зарад станоўчых эмоцый.