Навіны
Віктарына "Турнір кемлівых"
Завочнае падарожжа "Вандроўка ў Старажытны свет"
Працягваецца Тыдзень гісторыі і грамадазнаўства. Сёння вучні 5 класа спрабавалі прымяніць свае веды гісторыі старажытнага свету пры рашэнні красвордаў. Усе каманды паспяхова справіліся з заданнямі, але найбольш хуткімі ў гэтай справе былі каманды Завадскага Аляксея і Чаплінскага Канстанціна.
У рамках Тыдня гісторыі і грамадазнаўства сярод вучняў 8 класа прайшла гульня "Кола гісторыі", якую правяла Гакуць Таццяна. Найлепшым знаўцам гісторыі быў выяўлены Літвін Аляксандр. Жадаем яму далейшых поспехаў у спасцяжэнні таямніц гісторыі!
15 сакавіка 2021 года ва ўстанове адукацыі (1-11 класы) прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь "Галоўны закон жыцця", “Я – Грамадзянін Рэспублікі Беларусь” і інш. У рамках выхаваўчага мерапрыемства па грамадзянска-патрыятычным выхаванні "Канстытуцыя рэспублікі Беларусь: прававы фундамент незалежнасці" адбылося ўрачыстае ўручэнне падарункавага выдання “Я – Грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Жадаем 11 вучням 8-9 класаў, якія атрымалі каштоўны падарунак з рук дырэктара школы Трот Н.А., вырасці сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны!
В соответствии с планом работы комиссии по профилактике производственного травматизма и профессиональной заболеваемости при Гродненском облисполкоме 11 марта 2021 года проводится областной День охраны труда с единой повесткой: «Обеспечение безопасности труда при проведении работ повышенной опасности».
Пусть первый подснежник
Подарит Вам нежность!
Весеннее солнце подарит тепло!
А мартовский ветер подарит надежду,
И счастье, и радость, и только добро!
Поздравляем с профессиональным праздником! С днем милиции! Желаем всегда оставаться крепким щитом спокойствия и благополучия нашего народа, желаем быть настоящими героями своего народа и дерзкой грозой всех-всех преступников. Удачи Вам во всех направлениях, лёгкого раскрытия каждого дела и жизни, насыщенной счастливыми, радостными и добрыми событиями. Пусть звёзды с неба указывают путь к успеху!
С уважением, руководство Новосёлковского яслей-сада-средней школы
https://docs.google.com/forms/d/1L4WQixDUmGwMVm02-qtht7-q1fFq1uAj3WWtqnRCsDk/viewform?ts=602e58c8&edit_requested=true
У апошні тыдзень зімы 26.02.2021 ў яслях-садзе прайшло свята Масленіцы. Выхаванцы гулялі ў гульні са Скамарохам, праводзілі Зіму, сустракалі Вясну, па старадаўняй традыцыі клікалі жавароначкаў і частаваліся смачнымі блінамі з духмянай гарбатай.
24 лютага адбылася прафарыентацыйная сустрэча вучняў ІХ-ХІ класаў з прадстаўнікамі Ашмянскага аграрна-эканамічнага каледжа. Будучых выпускнікоў азнаёмілі са спецыяльнасцямі, якія можна атрымаць у гэтай навучальнай установе, раздалі інфармацыйныя буклеты.
23 лютага - свята ўсіх людзей, якія стаяць на абароне нашай Радзімы. Гэта свята сапраўдных мужчын, смелых і адважных, спрытных і надзейных, а таксама гэта свята хлопчыкаў, якія вырастуць і стануць абаронцамі Айчыны. У гэты дзень у яслях-садзе прайшло спартыўнае свята "Будзем у арміі служыць!".
Дзяўчынкі зрабілі падарункі і павіншавалі сваіх аднагодкаў са святам.
Сапраўдным святам завяршыўся тыдзень беларускай мовы, літаратуры і культуры. Святам паэзіі, песні, тэатралізацыі і танца. Пад дэвізам "Гучы, родная мова!" вучні спявалі і інсцэніравалі беларускія песні, дэкламавалі вершы і прозу, танчылі, прыносячы задавальненне сабе і прысутным.
Працягваюцца спаборніцтвы юных інтэлектуалаў у рамках Тыдня беларускай мовы, літаратуры, культуры. Вучні згулялі ў гульню, якая называецца "Колеравая музыка" (цветомузыка): трэба было праслухаць музычныя фрагменты і злучыць іх з пэўнымі выявамі. Лепш за ўсіх справілася каманда "Восьмы цуд свету" (8 клас, капітан Гакуць Т.), 2-е месца занялі каманды "Пудзінг"(10-11 клас, капітан Болзан Яўген) і "Дупло вавёркі" (9 клас, капітан Дзятловіч Ю.), на 3-м месцы - каманда "Бульбяныя аладкі" (7 клас, капітан Болзан С.).
У рамках Тыдня беларускай мовы, літаратуры, культуры прайшлі спаборніцтвы лепшых знаўцаў беларускай культуры. 1-е месца ў медыяазбуцы заняла каманда "Пудзінг"(10-11 клас, капітан Болзан Яўген), 2-е месца каманда "Восьмы цуд свету" (8 клас, капітан Гакуць Т.), 3-е месца - каманды "Дупло вавёркі" (9 клас, капітан Дзятловіч Ю.) і "Бульбяныя аладкі" (7 клас, капітан Болзан С.).