Навіны
Заканчэнне 9 класа - для некаторых нашых вучняў - толькі працяг вучобы ў школе. Для большасці ж - гэта развітальны момант, паколькі падлеткі выберуць шлях у прафесію. 14 чэрвеня развіталіся са школай 12 нашых дзевяцікласнікаў - дружных, вясёлых, разумных і добрых дзяцей. Ніхто не мог стрымаць слёз, калі гучалі песні, пранікнёныя словы ўдзячнасці настаўнікам і бацькам, вучні танцавалі развітальны вальс. У добры шлях, дарагія выпускнікі базавай школы!